Справу па згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы перадалі ў суд Варшавы

Дарыян С., абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы

Дарыян С., абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы / сацсеткі

У Акруговы суд Варшавы перададзеная справа па жорсткім згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы Г. Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё са словаў прэс-сакратара акруговай пракуратуры Пятра Скібы.

На лаве падсудных апынецца Дарыян С., яму выставілі абвінавачанне ў забойстве. Хлопцу пагражае пажыццёвае зняволенне. Некалькі дзён таму пракуратура абвясціла вынік экспертызы: Дарыян С. прызнаны псіхічна здаровым.

Трагедыя адбылася на пачатку года. 25 лютага беларуску Лізу знайшлі ў цэнтры Варшавы распранутай і ў непрытомным стане. У цяжкім стане яе даставілі ў лякарню. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Меркаванага злачынцу затрымалі ў той жа дзень. Ім аказаўся 23-гадовы паляк Дарыян С. Падчас ператрусу ў яго кватэры паліцыя знайшла вялікі кухонны нож і балаклаву, якія выкарыстоўваліся пры нападзе на дзяўчыну. Ён не толькі згвалціў беларуску, але і абрабаваў яе: забраў два мабільныя тэлефоны, плацежныя карткі і гаманец.

Спярша яго вінавацілі ў замаху на забойства, але пасля смерці дзяўчыны змянілі абвінавачанне — забойства на сексуальнай глебе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі