Хлопцу, які напаў на беларуску Лізу ў Варшаве, выставілі новае абвінавачванне

Абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы варшавянін Дарыян С.

Абвінавачаны ў забойстве беларускі Лізы варшавянін Дарыян С. / srodmiescie.policja.gov.pl

Пракуратура Варшавы змяніла абвінавачванне Дарыяну С., які напаў на беларуску Лізу ў цэнтры Варшавы. Як паведамляе RMF24, цяпер яго дзеянні кваліфікуюцца як забойства на сексуальнай глебе.

Спярша маладога чалавека вінавацілі ў замаху на забойства, спалучанае з згвалтаваннем і разбоем.

Падставай для змены абвінавачання сталі вынікі ўскрыцця загінулай дзяўчыны і сабраныя доказы па крымінальнай справе. Згодна з імі, дзяўчына загінула непасрэдна ў выніку нападу.

Трагічнае здарэнне адбылося ў цэнтры Варшавы ў ноч з 24 на 25 лютага. Мужчына напаў на беларуску, прыставіў да горла нож, згвалціў і спрабаваў задушыць. Дзяўчыну знайшлі ў непрытомным стане. Некалькі дзён дактары змагаліся за яе жыццё, але 1 сакавіка Ліза памерла. Пахавалі яе 14 сакавіка на Паўночных могілках Варшавы

Падазраванага ў злачынстве затрымалі ў дзень нападу. Гэта аказаўся 23-гадовы варшавянін Дарыян С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі