У Лос-Анджэлесе пажар стаў прычынай эвакуацыі 30 тысяч чалавек
Пажар у Лос-Анджэлесе
У Лос-Анджэлесе лясны пажар стаў прычынай эвакуацыі 30 тысяч чалавек, паведамляе Reuters. Улады аб'явілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. З агнём змагаюцца з дапамогай авіяцыі.
Пажару папярэднічала працяглае засушлівае надвор'е. Агонь хутка распаўсюдзіўся ў аўторак у раёне Пасіфік-Палісэйдс паміж прыбярэжнымі паселішчамі Санта-Моніка і Малібу праз моцны вецер, гарэлі і жылыя дамы. Плошчу пажару ацэньвалі на амаль 1200 гектараў. На дарогах утвараліся заторы з-за вялізнай колькасці аўтамабіляў. Людзям даводзілася пакідаць машыны і сыходзіць у бяспечнае месца пешшу.
Вядома, што ў раёне пажару жывуць некаторыя галівудскія зоркі. У зону эвакуацыі трапіла рэзідэнцыя віцэ-прэзідэнта ЗША Камалы Харыс.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Our neighbor’s friend sent this video evacuating our area… pic.twitter.com/n8zLWgi3gR
— James Woods (@RealJamesWoods) January 8, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.