Упершыню за доўгі час паказалі палітвязня Віктара Бабарыку
Палітвязень Віктар Бабарыка
Упершыню за доўгі час паказалі палітвязня Віктара Бабарыку. За 4,5 гады зняволення ён моцна пастарэў.
Відэа і фота з Бабарыкам апублікаваў Раман Пратасевіч. Палітвязень запісаў відэазварот, у якім звярнуўся да сваіх блізкіх. "Я вас усіх вельмі люблю. Усяго найлепшага!" — сказаў ён у канцы відэароліка. Таксама Віктар Бабарыка напісаў лісты сваякам (сувязі з імі не было з 2023 года).
Сустрэча Пратасевіча з Бабарыкам адбылася ў кабінеце адміністрацыі наваполацкай калоніі.
Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда затрымалі ў чэрвені 2020-га. Фармальнай нагодай стала расследаванне па эканамічным артыкуле, але мала хто сумняваецца, што справа палітычная, а пераслед пачаўся толькі праз жаданне экс-банкіра ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта. Бабарыку не зарэгістравалі кандыдатам, судзілі і адправілі ў калонію на 14 гадоў. Сваёй віны ён не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.