У Нацбанку распавялі пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі

Па выніках года золатавалютныя рэзервы Беларусі павінны скласці $7,1 млрд

Па выніках года золатавалютныя рэзервы Беларусі павінны скласці $7,1 млрд

У Нацбанку распавялі пра стан золатавалютных рэзерваў Беларусі. Пасля зніжэння ў лістападзе мінулага года яны зноў пачалі расці ў снежні. На 1 студзеня 2025 года ЗВР склалі амаль $8,923 млрд. Гэта на 128 мільёнаў больш, чым было на 1 снежня 2024-га.

Даныя Нацбанка сведчаць, што прырост ЗВР адбыўся за кошт павелічэння рэзервовых актываў у замежнай валюце. Цяпер яны складаюць больш за 3 млрд долараў. Такога не было з 1 траўня 2024-га.

У адпаведнасці з указам "Аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2025 год“, па выніках года золатавалютныя рэзервы Беларусі павінны скласці не менш за $7,1 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі