ЗВР Беларусі за месяц знізіліся на 139 мільёнаў долараў
ЗВР раслі на працягу чатырох месяцаў / pixabay.com
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на 139 мільёнаў долараў. На 1 снежня яны складалі $8 млрд 795 млн. Золатавалютныя рэзервы раслі з ліпеня і былі на максімуме за чатыры гады.
Асноўным фактарам зніжэння ЗВР Нацбанк называе памяншэнне кошту манетарнага золата, уключанага ў рэзервовыя актывы. Раней кошт золата быў асноўным фактарам росту рэзерваў.
У адпаведнасці ў прагнозамі ўраду, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024-га павінен скласці не менш за $6 мільярдаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.