Валютныя арэлі: ці варта верыць ва ўзмацненне беларускага рубля — эфір
Аліса Рыжычэнка
Апошнім часам долар не даваў спакою беларусам. То ён імкліва рвануў уверх, прабіваючы ўсе магчымыя псіхалагічныя межы і бар’еры, то пачаў страчваць узятую вышыню. Развагі з серыі “бегчы ў абменнік ці ўжо позна” прымушалі нервавацца. Да ўсяго, 3 снежня “Беларусбанк” павысіў працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць, цэны тавараў растуць, а Захад уводзіць усё новыя санкцыйныя абмежаванні…
Ці застаецца нязменным прагноз наконт росту курса валют, нягледзячы на ўзмацненне беларускага рубля апошнімі днямі? Што адбываецца з беларускімі банкамі, ці хвалявацца беларусам за свае ўклады і ці час браць крэдыты? Якія працэсы заўважныя на рынку працы Беларусі і што з бюджэтам на наступны год? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.