Нацбанк паведаміў, што ЗВР Беларусі на максімуме за чатыры гады
ЗВР растуць другі месяц запар
Нацбанк паведаміў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі на максімуме за чатыры гады. За жнівень яны выраслі больш чым на 165 мільёнаў долараў і на 1 верасня складалі амаль $8,7 млрд. Асноўным фактарам росту ЗВР стала павелічэнне кошту манетарнага золата (у жніўні цэны на яго ставілі новыя рэкорды). Яго аб'ём у рэзервах складаў $4,3 млрд. Аб'ём замежнай валюты складаў 2,9 млрд долараў.
У траўні і чэрвені ЗВР зніжаліся, але ў ліпені выраслі больш чым на 173 мільёны долараў.
У адпаведнасці ў прагнозамі ўраду, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш за $6 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.