Колькасць ахвяр землятрусу ў М’янме перавысіла тысячу чалавек.

Наступствы землятрусу ў М’янме.

Наступствы землятрусу ў М’янме. / Myanmar Now

Колькасць загінулых у выніку разбуральнага землятрусу ў М'янме дасягнула 1002 чалавек, паведамляе Agency France Press са спасылкай на афіцыйныя дадзеныя. Пацярпелі 2376 чалавек, а яшчэ 30 лічацца зніклымі без весткі.

Число жертв землетрясения в Мьянме превысило тысячу человек
З даху хмарачоса падчас землятрусу льецца вада / gazeta-n1.ru

Сціхийнае бедства адбылося 28 сакавіка, калі краіну ахапілі два моцныя падземныя штуршкі магнітудай 7,7 і 6,7. Паводле ацэнак, у зоне разбурэнняў апынулася каля 18,3 мільёна чалавек. Улады М'янмы абвясцілі надзвычайнае становішча ў найбольш пацярпелых раёнах.

У гэты час у краіне знаходзілася дэлегацыя Міністэрства абароны Беларусі, якую ўзначальваў міністр Віктар Хрэнін. Па апошніх дадзеных, члены дэлегацыі не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.