Міністр абароны Хрэнін быў у М'янме падчас магутнага землятрусу

Бангкок, 28 сакавіка 2025-га / Reuters
У Мінабароны паведамілі, што з Віктарам Хрэніным і іншымі членамі дэлегацыі "усё ў парадку". Міністр абароны РБ знаходзіцца з візітам у М'янме, а там адбыўся магутны землятрус (яго магнітуда склала 7,7). У Бангкоку была паніка, абрынуўся хмарачос, які яшчэ будаваўся, пад заваламі апынуліся дзясяткі рабочых. Улады аб'явілі ў горадзе надзвычайнае становішча. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Кітаі, Індыі, Бангладэш, Лаосе і Тайландзе.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся недалёка ад горада Мандалай, другога па велічыні горада краіны.
Пасля першага землятрусу ў М'янме адбыўся штуршок магнітудай 6,4.
Over 40 construction workers are reported missing, following the collapse of an under construction high-rise building in the Thai capital of Bangkok, as a result of today’s 7.7 magnitude earthquake in Myanmar. pic.twitter.com/ydkbxExorf
— OSINTdefender (@sentdefender) March 28, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.