Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Біл Клінтан

Біл Клінтан / Reuters

У Вашынгтоне шпіталізавалі 78-гадовага экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

"Прэзідэнт Клінтан быў шпіталізаваны сёння днём у медыцынскі цэнтр Джорджтаўнскага ўніверсітэта для правядзення абследавання і назірання пасля павышэння тэмпературы", — прыводзіць "Голас Амерыкі" каментар офіса Клінтана.

У палітыка і раней былі праблемы са здароўем. У кастрычніку 2021 года ён правёў пяць начэй у бальніцы праз заражэнне крыві.

У 2004-м у 58-гадовым веку ён перанёс аперацыю па шунтаванні чатырох каранарных артэрый. Яшчэ праз шэсць гадоў яму паставілі стэнты ў каранарнай артэрыі. Пасля гэтага Клінтан змяніў лад жыцця і перайшоў на вегетарыянскую дыету.

Біл Клінтан займаў пасаду прэзыдэнта два тэрміны — з 1993 па 2001 год. Пасля сыходу з пасады ён займаўся дыпламатычнай і гуманітарнай дзейнасцю.

У студзені 1994-га Клінтан прылятаў у Беларусь з афіцыйным візітам: сустракаўся з кіраўніком Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, наведваў Курапаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі