25 снежня ў Беларусі будзе да 3 градусаў цяпла, пераважна без ападкаў
Птушкі ў снежні
У сераду, 25 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і слабы галалёд, якія магчымыя месцамі, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3 (у сталіцы — ад -1 да +1).
У чацвер прагназуюцца дождж і мокры снег. Уначы будзе ад -6 да +1, удзень — ад -3 да +4. У пятніцу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.