У сераду ў Беларусі будзе да 7 градусаў цяпла, месцамі магчымы моцны вецер

У снежні ў Беларусі

У снежні ў Беларусі / t.me/dzr_by/

Уначы і раніцай у сераду, 18 снежня, ападкі (снег, мокры снег і дождж) магчымыя пераважна на паўночным усходзе Беларусі, удзень — месцамі па краіне. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд у асобных раёнах і галалёдзіцу на дарогах. Уначы і раніцай месцамі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 на поўначы краіны да +4 на Брэстчыне, у дзённыя гадзіны — ад -4 у паўночных раёнах да +7 на паўднёвым захадзе.

Уначы ў чацвер ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. У начныя гадзіны будзе ад -8 на паўночным усходзе да +5 на захадзе, удзень — 2-9 цяпла. На пятніцу амаль па ўсёй краіне магчымыя дажджы, на працягу сутак будзе ад +1 да +7 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі