Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер аб'яўлены ў Беларусі на 16 снежня

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / pixabay.com

16 снежня ў Беларусі будзе воблачна, днём з праясненнямі. Часам чакаюцца ападкі: у залежнасці ад бягучай тэмпературы — снег або мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж.

Уночы і раніцай месцамі слабыя мяцеліца і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер на большай частцы тэрыторыі парывісты, удзень па заходняй палове краіны — моцны парывісты, у асобных раёнах вельмі моцны парывісты (25-26 м/с). Праз вецер МНС аб'явіла ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад -3 да +3. Удзень слупкі тэрмометраў не будуць паказваць мінусавую тэмпературу. Будзе ад +2 градусаў па ўсходзе Беларусі да +10 градусаў па паўднёвым захадзе. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі