У чацвер у Беларусі будзе да 6 градусаў марозу, чакаюцца невялікія ападкі

У пачатку зімы ў Беларусі

У пачатку зімы ў Беларусі / t.me/petrikovnews/

У чацвер, 5 снежня, месцамі ў Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі (мокры снег, снег, на захадзе — з дажджом). Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог, слабыя туман і галалёд.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (на захадзе — да +2, у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3 (у сталіцы — ад 0 да -2). У нашай краіне невялікае пахаладанне.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу і ў суботу.

У чацвер у Беларусі будзе да 6 градусаў марозу, чакаюцца невялікія ападкі
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі будзе да 6 градусаў марозу, чакаюцца невялікія ападкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі