Здаецца, Украіна пачала новы наступ у Курскай вобласці
Курск
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што Украіна пачала новы наступ у Курскай вобласці.
"Каля 9 раніцы з мэтай спыніць наступ расейскіх войскаў на Курскім кірунку, праціўнік распачаў контратаку штурмавой групы", - гаварылася ў ранішнім паведамленні расійскага Мінабароны.
Украінскія чыноўнікі таксама ўскосна пацвердзілі, што ўжо вядзецца наступальная аперацыя. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заяўляў, што "з Курскай вобласці прыйшлі добрыя навіны".
Украіна ўпершыню пачала ўварванне ў Курскую вобласць Расіі ў жніўні мінулага года, захапіўшы значную частку тэрыторыі. Масква эвакуявала амаль 200 тыс.чалавек з прыгранічных раёнаў Курскай вобласці. За апошнія месяцы расійскія войскі адціснулі ўкраінцаў, але не здолелі цалкам іх выбіць, піша ВВС.
Напярэдадні ўначы ўкраінскія ВПС заявілі, што Расея здзейсніла чарговую атаку беспілотнікаў ва Украіну. Беспілотнікі збівалі над Кіевам, Палтавай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай і Хмяльніцкай абласцямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.