Быкаў выйдзе без цэнзуры
![Васіль Быкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/37354246-dc40-4e34-a3e4-4c1c650d.jpg.webp?itok=fz3TwjkA)
Васіль Быкаў / haroshak.by
Творы Васіля Быкава ў студзені выдадуць без цэнзуры. У Беластоку надрукуюць у адным выданні “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя” (савецкая цэнзура памяняла назву на “Сотнікаў”).
Упершыню гэтыя две аповесці без купюр былі выдадзеныя ў 2014 годзе. Але ад гэтага часу Быкава ўсё адно публікуюць з праўкамі. Кніга, што пабачыць свет у студзені, стане другім непадцэнзурным выданнем.
Замовы ўжо прымаюцца на сайце “Камуніката”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.