Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу ў Беларусі
У пачатку студзеня ў Беларусі
Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і галалёдзіцу на дарогах у Беларусі. Уначы і раніцай аўторка, 7 студзеня, яны прагназуюцца амаль па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Мінску (удзень толькі на паўночным усходзе). У многіх раёнах магчымыя ападкі (дождж, мокры снег) і слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў, у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла.
У сераду ападкі пройдуць зноў амаль па ўсёй Беларусі, у асобных раёнах — слабая завіруха. Уначы будзе ад -2 да +3, удзень — ад 0 да +5 градусаў. У чацвер у начныя гадзіны прагназуецца да 6 градусаў марозу, а ў дзённыя гадзіны — да 7 цяпла на поўдні краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.