У сераду ў Беларусі будзе да +5 градусаў, прагназуюцца ападкі
У студзені на поўдні Беларусі
У сераду, 8 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег і дождж). Удзень месцамі магчымая слабая завіруха. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5.
У чацвер удзень снег, мокры снег і дождж магчымыя амаль па ўсёй краіне. Уначы чакаецца ад 0 да -6, у дзённыя гадзіны — ад -2 да +4 (на поўдні — да 7 градусаў цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.