1 студзеня ў Беларусі будзе моцны вецер
Амаль па ўсёй краіне будзе вецер з парывамі да 15-20 м/с
У сераду, 1 студзеня, у Беларусі ападкі (дождж, мокры снег) магчымыя пераважна на поўначы. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску) — з парывамі да 15-20 м/с (месцамі — да 24 м/с). Месцамі магчымы слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (у сталіцы — ад +2 да +4).
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы будзе ад 0 да +4, удзень — 1-8 градусаў цяпла. У пятніцу пахаладае, на працягу сутак прагназуецца ад -5 да +2. Пройдзе снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.