Цэны, заробкі і курсы валют. Эканамічныя вынікі 2024 года і прагнозы на 2025-ы

Вынікі 2024 года і прагнозы на 2025-ы

Вынікі 2024 года і прагнозы на 2025-ы / Onliner

У апошні дзень года падводзім вынікі. Эксперты расказалі Еўрарадыё пра ключавыя эканамічныя падзеі ў Беларусі, а таксама пра тое, чаго чакаць ад заробкаў, цэн і валютнага курсу.

Агульны стан эканомікі ў 2024 годзе

Старшая навуковая супрацоўніца эканамічнага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што па апошніх паказчыках беларуская эканоміка дэманстравала рост: ВУП знаходзіцца на вышэйшым узроўні, чым планавалася, а заробкі растуць вельмі актыўна.

Калега Анастасіі Дзмітрый Крук адзначае, што заробкі па выніках года выраслі на 12%, і калі параўноўваць з перыядам да пачатку вайны, то рост складае больш за 20%.

Эксперты супадаюць у меркаванні, што гэта было дасягнута за кошт мяккай эканамічнай палітыкі дзяржавы, а таксама дзякуючы росту расійскай эканомікі.

— Што ў 2023-м, што ў 2024 годзе Расія дазваляе кампенсаваць страты Беларусі праз санкцыі. Наколькі доўгай будзе такая сітуацыя і колькі яшчэ Расія гэта будзе фінансаваць — адно з галоўных пытанняў, — кажа Дзмітрый Крук.

Пра заробкі і дэфіцыт працоўных рук

З негатыўных момантаў эканамісты адзначаюць дрэнны стан беларускага замежнага гандлю.

— Цягам года гандлёвае сальда сыходзіла то ў плюс, то ў мінус. І паводле апошніх дадзеных, яно ў мінусе. Калі ў наступным годзе працягнецца мяккая эканамічная палітыка дзяржавы, то мы рызыкуем прыйсці да таго, што гандлёвае сальда будзе хранічна адмоўна расці, — кажа Анастасія Лузгіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі