Бліжэйшымі днямі ў Беларусі пахаладае
У Беларусь прыйдзе пахаладанне і снег, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 2 студзеня, у Беларусі будзе хмарна, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер, як і папярэднія дні, будзе ў многіх раёнах моцны парывісты. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, а ўначы і зранку — 21-24 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0..+4, удзень прагназуецца 1-8 градусаў цяпла.
У пятніцу, 3 студзеня, пахаладае і захаваецца хмарнае надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах прагназуюць мяцеліцу, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер таксама будзе парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ад -5 да +2 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.