Продаж петардаў забараняюць у Беларусі з 4 студзеня

Петарда, ілюстрацыйнае фота

Петарда, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі з 4 студзеня забараняюць аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Забарону тлумачыаць частымі траўмамі (у тым ліку сярод дзяцей) у выніку парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Як паведамлялася раней, у навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі не менш за 15 чалавек. Прычым некаторым у выніку давялося ампутаваць фалангі пальцаў.

Пад забарону не трапіў аптовы продаж піратэхнічных вырабаў юрыдычнымі асобамі, якія маюць адпаведны дазвол, іншым юрыдычным асобам, якія маюць дазвол:
— на права продажу піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі;
— на правядзенне феерверкаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі.

Таксама не забаронены ️аптовы і рознічны гандаль бенгальскімі агнямі, хлапушкамі, тортавымі свечкамі (фантаны халоднага агню).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі