У "забегах цвярозасці" ў Беларусі паўдзельнічалі не толькі людзі, але і жывёлы
"Забег цвярозасці" ў Брэсце
У першы дзень новага года ў розных гарадах Беларусі прайшлі акцыі для аматараў бегу. У "забегах цвярозасці" ў Гродне і Брэсце паўдзельнічалі не толькі людзі (дарослыя і дзеці), але і жывёлы. Некаторыя беглі на час, але большасць — проста ў сваё задавальненне.
У Гродне ў акцыі паўдзельнічалі каля 400 чалавек, яны прабеглі 4 кіламетры. У Мінску на дыстанцыю 5 кіламетраў выйшла "больш за 700". У Брэсце налічылі каля 70 удзельнікаў, у Віцебску — каля 100. У Салігорску сваім прыкладам спрабавалі "заматываваць" навакольных "на цвярозы падыход да святаў" паўсотні бегуноў (і гэта з групай, якая прыехала са Слуцкага раёна). А ў Смаргоні беглі менш за 30 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.