Некалькі самалётаў здзейснілі палёт у мінулае
Пасажыры мелі ўнікальную магчымасць двойчы сустрэць Новы год
У навагоднюю ноч некалькі самалётаў здзейснілі палёт у мінулае. Ды не проста ў мінулае, а з 2025 года ў 2024-ы! Як такое магчыма?
Рэйс CPA880 ганконгскай авіякампаніі Cathay Pacific вылецеў з Ганконга 1 студзеня 2025 года ў 00:21 і скіраваўся на ўсход, у бок ЗША. А прызямліўся ён пасля амаль 12 гадзінаў палёту ў Лос-Анджэлесе — 31 снежня 2024 года ў 20:19! Гэта адбылося таму, што на сваім шляху самалёт перасёк лінію перамены дат у Ціхім акіяне.
Яшчэ адзін прыклад — рэйс расійскай авіякампаніі "Победа" з Пермі ў Маскву. Борт выправіўся ў палёт 1 студзеня 2025 года ў 00:05, а прызямліўся ў Маскве каля 23:40 яшчэ 31 снежня 2024 года. Гэта стала магчыма таму, што самалёт перасякае некалькі часовых зон і ляціць, фактычна абганяючы час.
Пасажыры гэтых самалётаў мелі ўнікальную магчымасць двойчы сустрэць Новы год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.