У навагоднюю ноч згубіўся прэзідэнцкі сабака
Сабака прэзідэнта Малдовы Маі Санду мае мянушку Кодруц
У Малдове ў навагоднюю ноч згубіўся прэзідэнцкі сабака. Ён спалохаўся феерверкаў і "ў паніцы выбег з двара адміністрацыі прэзідэнта", а пасля нейкі час блукаў у Кішынёве, пакуль яго не пазналі і не вярнулі, піша newsmaker.md.
Сабака прэзідэнта Малдовы Маі Санду мае мянушку Кодруц. Ён трохлапы. Таму, калі фота сабакі без пярэдняй лапы апублікавалі ў сацсетках, яго хутка апазналі.
У адміністрацыі прэзідэнта здарэнне назвалі "непрыемным выпадкам". "Кодруца знайшлі і вярнулі, цяпер ён у бяспецы, дома", — дадалі там.
Кодруц стаў вядомы пасля таго, як падчас сустрэчы ў Кішынёве ўкусіў за руку прэзідэнта Аўстрыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.