Наваполацкі "Нафтан" стварае жаночую каманду
Жаночы футбол
Наваполацкі футбольны клуб "Нафтан" стварае жаночую каманду. Яе плануецца заявіць у жаночую вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі.
Як паведамляе клуб у Instagram, у цяперашні час адбываецца адбор футбалістак у каманду на будучы сезон. Дагэтуль яе ў "Нафтане" не было.
У жаночым футбольным чэмпіянаце ў 2024 годзе ўдзельнічалі 11 каманд. Пяты раз запар чэмпіёнкамі сталі футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.