Беларускі правядуць у Варшаве фестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці

Дом культуры ў цэнтры польскай сталіцы

Дом культуры ў цэнтры польскай сталіцы / dks.art.pl

Беларускі правядуць у Варшаве фестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці — "ROAR WOMEN". Месцам правядзення 25 студзеня стане Дом культуры ў цэнтры польскай сталіцы (Dom Kultury Środmieście, Smolna 9). Уваход на яго будзе бясплатны, але пры абавязковай рэгістрацыі.

Фем-арт фестываль створаны беларускімі арт-менеджаркамі і актывісткамі. Яго ідэя нарадзілася вясной 2024-га пасля трагічнай гібелі беларускі Лізы ў Варшаве. Арганізатаркі вырашылі стварыць праект, які "дае голас тым, хто сутыкнуўся з гвалтам, у бяспечным і падтрымліваючым асяроддзі". Асноўная мэта "ROAR WOMEN" — "вывесці гэтую складаную і табуяваную тэму з "шэрай зоны", стварыць прастору для самавыяўлення, узаемападтрымкі і адкрытага дыялогу".

У праграме фестывалю — дыскусіі з польскімі і беларускімі эксперткамі, лекцыя Зузаны Янін, перфарматыўная чытка п'есы, майстар-класы і паказ фільма ў супрацоўніцтве з Her Docs. Таксама падрыхтаваны бясплатны гайд па самадапамозе для жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.

Беларускі правядуць у Варшаве фестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі