Памёр вослік з мультфільма пра "Шрэка"

Шрэк і яго напарнік вослік

Шрэк і яго напарнік вослік / Dreamworks

Памёр асёл Пэры, які паслужыў правобразам персанажа ў мультфільме "Шрэк", піша CBS News.

"У 1999 годзе ён адкрыў cябе як кіназорку", — распавядаў пра Ослік адзін з добраахвотнікаў, які прыглядаў за Пэры.

Разумеем ваша пытанне: але ж асёл у мультфільме быў намаляваным? Пры чым тут сапраўдная жывёла? Адзін з аніматараў фільма жыў непадалёк ад месца, дзе ўтрымліваўся Пэры. І неяк ён прывёў каманду, каб вывучыць руху асла і больш рэалістычна перадаць іх у "Шрэку". За пазіраванне для мультыплікатараў Пэры атрымаў ганарар — каля 70 еўра!

Вослік пражыў 30 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі