Дэлон, Сазерлэнд, Мэгі Сміт і іншыя зоркі, якія пайшлі ў 2024 годзе
У 2024 годзе свет развітаўся з легендарнымі асобамі, сярод якіх любімыя акцёры, дзеячы шоў-бізнесу і спартовыя зоркі.
Еўрарадыё ўзгадвае некаторых з іх у гэтай сумнай падборцы.
Джэймс Эрл Джонс, велічны акцёр тэатра і кіно, які агучваў Дарта Вейдара, аднаго з галоўных злыдняў у "Зорных войнах", пайшоў з жыцця ва ўзросце 93 гадоў / REUTERS
Мэгі Сміт, брытанская актрыса тэатра і кіно, вядомая сваімі ролямі ў фільмах пра "Гары Потэра" і серыяле "Абацтва Даўнтан", пайшла з жыцця ва ўзросце 89 гадоў / REUTERS
О. Джэй Сімпсан, амерыканская зорка футбола і акцёр, які сенсацыйна быў апраўданы ў 1995 годзе па справе аб забойстве сваёй былой жонкі, пайшоў з жыцця ва ўзросце 76 гадоў / REUTERS
Раберта Кавалі, італьянскі дызайнер, вядомы сваімі жывёльнымі прынтамі, пайшоў з жыцця ва ўзросце 83 гадоў / REUTERS
Дональд Сазерлэнд, канадскі акцёр, які зачараваў гледачоў сваімі ролямі ў фільмах "Ваенна-палявы шпіталь" і "Галодныя гульні", пайшоў з жыцця ва ўзросце 88 гадоў / REUTERS
Свен-Ёран Эрыксан, харызматычны шведскі футбольны трэнер, які стаў першым іншаземцам, што ўзначаліў зборную Англіі, пайшоў з жыцця ва ўзросце 76 гадоў / REUTERS
Ален Дэлон, французскі акцёр, які пакарыў сэрцы мільёнаў кінаглядачоў ролямі героя-каханка, злачынцы, хулігана або найманага забойцы, пайшоў з жыцця ва ўзросце 88 гадоў / REUTERS