У Аўстраліі памерла зорка фільма "Дандзі па мянушцы "Кракадзіл"

У знакамітага кракадзіла быў "няпросты характар"

У знакамітага кракадзіла быў "няпросты характар" / facebook.com/Crocosaurus.Cove

У Аўстраліі памерла зорка фільма "Дандзі па мянушцы "Кракадзіл" — кракадзіл Бёрт. Яму было каля 90 гадоў, паведамляе адміністрацыя парку Crocosaurus Cove. Калі здымаўся фільм, ён быў маладзейшы на 38 гадоў. Бёрт дасягаў пяці метраў у даўжыню і важыў каля 700 кілаграмаў.

Кракадзіла злавілі на рацэ Рэйнальдс у першай палове 1980-х. З таго часу ён жыў у няволі. У згаданым парку быў з 2008-га. З-за свайго "няпростага характару" так і знайшоў сабе пару. Пасля выхаду ў 1986 годзе фільма  "Дандзі па мянушцы "Кракадзіл" Бёрт стаў знакамітым. У Crocosaurus Cove плануюць усталяваць памятны знак. "Ён быў не проста кракадзілам; ён быў сілай прыроды і напамінам пра моц і веліч гэтых неверагодных стварэнняў", — піша ў Facebook адміністрацыя парку.

У Аўстраліі памерла зорка фільма "Дандзі па мянушцы "Кракадзіл"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі