З Украіны дэпартуюць грамадзянку Беларусі, якая жыла нелегальна
Беларуска ў міграцыйнай службе
З Украіны дэпартуюць грамадзянку Беларусі, якая працяглы час жыла нелегальна (гэта не першы такі выпадак у 2024 годзе). Жанчына прыехала напярэдадні поўнамасштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022-га і, відаць, не спрабавала легалізавацца.
Як паведамляе Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны, беларуска з траўня 2022 года жыла ў невялікім горадзе Залатаноша ў Чаркаскай вобласці. Сёлета яе там выявілі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Жанчыну аштрафавалі. Было прынятае рашэнне аб яе прымусовым вяртанні ў Беларусь альбо ў іншую краіну. З'ехаць з Украіны грамадзянка Беларусі павінна да 18 студзеня наступнага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.