Новая польская міграцыйная стратэгія: ці трэба хвалявацца беларусам?

Польская мяжа

Польская мяжа / @rubanau_collage

"Калі прэм'ер-міністр краіны ўказвае на магчымасць прыпынення аднаго з асноўных правоў чалавека, гэта заўсёды павінна насцярожваць", — сказала Еўрарадыё юрыстка Цэнтра беларускай салідарнасці Яана Скарыцка.

На мінулым тыдні канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы апублікавала праект Дзяржаўнай міграцыйнай стратэгіі на 2025-2030 гады. Гэта не заканадаўчы акт, а палітычная дэкларацыя, на падставе якой будуць распрацоўвацца заканадаўчыя праекты. Ва ўрадзе адзначылі, што дакумент закліканы спрыяць стварэнню празрыстых і бяспечных міграцыйных правілаў, якія будуць кантралявацца дзяржаўнымі ўстановамі.

Дакумент падзяляецца на восем тэматычных раздзелаў: місія, мэты, функцыі і інстытуцыянальнае вымярэнне міграцыйнай палітыкі, доступ на тэрыторыю, доступ да прытулку (нацыянальная і міжнародная абарона), умовы доступу да рынку працы, адукацыйная міграцыя, інтэграцыя, грамадзянства і рэпатрыяцыя, кантакты з дыяспарай.

Стратэгія выклікала мноства абмеркаванняў, асабліва пункта, у якім гаворыцца, што, "калі ўзнікне пагроза дэстабілізацыі краіны ад прытоку мігрантаў, мусіць быць магчымасць часова і тэрытарыяльна прыпыніць права прыёму заяў аб прадастаўленні прытулку".

Новая польская миграционная стратегия: стоит ли беспокоиться белорусам?
Дональд Туск на мяжы з Беларуссю / Krystian Maj / KPRM

Яшчэ перад прыняццем стратэгіі прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што "права на прытулак выкарыстоўваецца інструментальна".

Пазней ён удакладніў у Х:

"У траўні ў Фінляндыі было ўведзенае часовае прыпыненне падачы заяў аб прадастаўленні прытулку. Гэта адказ на гібрыдную вайну, абвешчаную ўсяму ЕС (уключаючы ў першую чаргу Польшчу) рэжымамі ў Маскве і Мінску, якая заключаецца ў арганізацыі масавай перавозкі людзей праз нашыя межы".

Еўрарадыё звярнулася да Цэнтра беларускай салідарнасці, каб разабрацца, як новая стратэгія польскіх уладаў паўплывае на беларусаў у Польшчы.

Спойлер: сітуацыя насцярожвае, але ўсё не так крытычна.

Што ў дакуменце?

Ці ёсць нейкія "пагрозы" беларусам і іх правам у Польшчы, калі глядзець у тэкст гэтага дакумента?

— Залежыць, як на гэта паглядзець. Вядома, польскі ўрад, польскія міністры ўнутраных спраў і прэм'ер-міністр сцвярджаюць, што ні для грамадзян Беларусі, ні для грамадзян Украіны, якія бягуць ад вайны, ніякіх пагроз няма. Таму што, як сцвярджае польскі ўрад, сярод людзей, якія нелегальна перасякаюць мяжу з Беларуссю, ніколі не было тых, хто бег ад беларускага рэжыму, і не было людзей, якія такім чынам спрабавалі перасекчы мяжу. Урад сцвярджае, што беларусы, якія бягуць ад беларускага рэжыму, звычайна з'язджаюць у трэція краіны накшталт Арменіі, Грузіі і там падаюць заяву на прытулак, такім чынам спрабуючы трапіць у Польшчу.

Новая польская миграционная стратегия: стоит ли беспокоиться белорусам?
Уроцлаў / Jakub Żerdzicki / Unsplash

Навошта спатрэбіўся гэты дакумент?

Гэты дакумент з'явіўся як выклік на сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Але ці паўплывае гэта на працэдуру, калі чалавек ідзе ва ўпраўленне па справах замежнікаў і падае дакументы, знаходзячыся ўжо на месцы ў Варшаве?

— Самы трывожны для нас як грамадскіх арганізацый пункт — ігэта адсутнасць асноўнага прынцыпу, які павінен прымяняцца пры прадастаўленні права на прытулак, а менавіта — індывідуалізацыя гэтага працэсу. У міграцыйнай стратэгіі гаворыцца, што на пэўнай тэрыторыі на працягу пэўнага часу можа быць прыпыненае права на падачу заяў на прытулак.

Новая польская миграционная стратегия: стоит ли беспокоиться белорусам?
Польска-беларуская мяжа / Notes from Poland

Нават сама назва новай стратэгіі — "каб вярнуць кантроль і усталяваць бяспеку" — гучыць правільна. Бо з 2016 года ні ўрад, ні арганізацыі, ні грамадзяне толкам не разумелі, якой міграцыйнай стратэгіі прытрымліваецца Польшча. Таму гэты дакумент вельмі важны для ўсіх: для Польшчы, для арганізацый, для польскіх грамадзян і, урэшце, для людзей, якія, рызыкуючы жыццём, спрабуюць перасекчы знешнюю мяжу Еўрасаюза, у тым ліку польска-беларускую, каб атрымаць абарону ў Еўропе.

Аднак гэта не павінна служыць падставай для абмежавання права на прытулак, якое з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека.

Цяжка прадбачыць, як будзе развівацца сітуацыя. Мы сочым за гэтым і спадзяемся, што ўсе абяцанні і грамадская думка будуць улічвацца. Аднак звярніце ўвагу: ёсць свежыя апытанні, што 49% палякаў падтрымлівае міграцыйную стратэгію.

Беларусам зноў пара збіраць валізы і з'язджаць з Польшчы?

— Калі падсумаваць, што б вы сказалі беларусам? Ім ёсць аб чым хвалявацца ці гэта ўсё ж такі палітычная гульня?

— Я хацела б падкрэсліць тое, што цяпер адзначаюць практычна ўсе няўрадавыя арганізацыі: Польшча як краіна, што падпісала мноства міжнародных пагадненняў, абавязаная даваць права на прытулак. Гэта замацаванае ў такіх міжнародных актах, як Жэнеўская канвенцыя, Хартыя Еўрасаюза аб асноўных правах і Канвенцыя аб правах дзіцяці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі