Долар у Беларусі ў панядзелак апусціўся да двухтыднёвага мінімуму
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 лютага курс долара панізіўся да мінімальнага паказчыка за апошнія два тыдні. Ён працягвае зніжацца з мінулага тыдня.
Затое заўважна вырас курс еўра. А расійскі рубель паказвае максімум за апошнія 13 дзён.
Вынікі валютных таргоў 23 снежня:
Долар ЗША: 3,4427 (-0,0041 / -0,12%);
Еўра: 3,5975 (+0,0175 / +0,49%);
Расійскі рубель: 3,3883 (+0,0008 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,7443 (-0,0179 / -0,38%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.