Дыпламаты Захаду салідарызуюцца з вернікамі, якіх пераследуюць у Беларусі
Сімвалічны крыж, ілюстрацыйнае фота
Напярэдадні свята Раства Хрыстовага шэраг дыппрадстаўніцтваў краін Захаду выказаў салідарнасць "з прадстаўнікамі духавенства і вернікамі Беларусі, якія зазнаюць пераслед з прычыны іх поглядаў".
Сумесная заява з'явілася на старонцы ў Фэйсбуку амбасады Германіі ў Мінску. "Кожны заслугоўвае права выказваць сваё меркаванне без страху. Мы патрабуем свабоды і справядлівасці для ўсіх", — гаворыцца ў ёй.
Дакумент падпісалі таксама амбасады ЗША, Вялікабрытаніі ды шэрагу краін Еўрасаюза — Нідэрландаў, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Чэхіі ды Швецыі.
Менавіта сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы палітвязня Мікалая Хіло — прапаведніка царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў "Дабравесце" і супрацоўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза.
Паводле інфармацыі ініцыятывы "Хрысціянская візія", з 1 верасня 2020 года па 30 лістапада 2024-га пад пераслед у Беларусі трапілі 86 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку 30 — з розных пратэстанцкіх цэркваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.