Нацбанк патлумачыў, чаму банкі масава ўводзяць абмежаванні па замежных картках

Банкамат

Банкамат

Беларускія банкі масава ўводзяць абмежаванні па зняцці грошай гатоўкай з замежных картак. Гэта ад іх патрабуе Нацбанк, заяўляе прэс-служба рэгулятара.

Абмежаванне на зняцце гатоўкі і ўнясенне грошай праз банкі для замежных картак будзе дзейнічаць з 20 снежня 2024 года па 1 лютага 2025 года. Праз банкамат з замежнай карткі можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь у месяц (цяпер гэта 1000 рублёў).

Для таго каб зняць большую суму, трымальнік карткі вымушаны будзе звярнуцца ў касу банка, паказаўшы пашпарт. Каб папоўніць картку гатоўкай праз касу, таксама давядзецца мець картку, іншы плацежны інструмент ці пашпарт.

Папоўніцт рахунак праз банкаматы, тэрміналы ды іншыя прылады самаабслугоўвання можна будзе толькі з выкарыстаннем карткі ці плацежнага інструмента, які дазваляе ідэнтыфікаваць ўладальніка.

У Нацбанку ўсе гэтыя меры тлумачаць жаданнем знізіць рызыкі махлярства і абараніць грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі