Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі за роспуск нямецкага ўрада
Олаф Шольц
Дэпутаты Бундэстага выказалі вотум недаверу канцлеру Олафу Шольцу.
Як перадае DW, за гэтае рашэнне прагаласавалі 394 дэпутаты. Падтрымалі канцлера 207 чальцоў Бундэстага, а 116 — устрымаліся.
Пасля гэтага Олаф Шольц павінен прапанаваць прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэру Штайнмаеру распусціць парламент. Прэзідэнт павінен прыняць гэтае рашэнне цягам 21 дня. Цяперашні ўрад, аднак, працягне працу аж да пазачарговых выбараў. Чакаецца, што яны адбудуцца 23 лютага 2025 года.
Як расказвала Еўрарадыё, у лістападзе ў Германіі развалілася кіруючая кааліцыя, куды ўваходзілі Сацыял-дэмакратычныя партыя, Свабодная дэмакратычная партыя і "Саюз-90"/"зялёныя".
Лідар ХДС Фрыдрых Мерц адмовіўся ствараць кааліцыі з "зялёнымі" на чале з кандыдатам у канцлеры Робертам Хабекам. Мерц выступіў супраць планаў Хабека павысіць падаткі і ўзмацніць пераразмеркаванне фінансаў у Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.