Балгарыя і Румынія далучацца да Шэнгену з 1 студзеня 2025 года

З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕС з Румыніяй і Балгарыяй знікне

З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕС з Румыніяй і Балгарыяй знікне / facebook.com

Балгарыя і Румынія далучацца да Шэнгену з 1 студзеня 2025 года. Адпаведнае рашэнне 12 снежня прынялі міністры ўнутраных спраў Еўрасаюза. З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕС з Румыніяй і Балгарыяй знікне, паведамляе Еўракамісія.

Балгарыя і Румынія сталі сябрамі ЕС у 2007 годзе і з таго часу чакалі ўваходу ў Шэнгенскую зону. У яе гэтыя краіны Савет ЕС прыняў толькі ў канцы мінулага года. 31 сакавіка 2024-га для Балгарыі і Румыніі адмянілі пашпартны кантроль пры перасячэнні мяжы па паветры і моры ("частковы Шэнген"). Праз некалькі тыдняў яго адменяць і на сухапутных межах.  

Пашырэнне Шэнгенскай зоны блакавала Аўстрыя (у Вене спасылаліся на пагрозу павелічэння нелегальнай міграцыі), але днямі яна зняла вета.

Балгарыя і Румынія далучацца да Шэнгену з 1 студзеня 2025 года
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі