Балгарыя і Румынія будуць выдаваць шэнгенскія візы беларусам

Віза, ілюстрацыйнае фота

Віза, ілюстрацыйнае фота

Румынія з 31 сакавіка будзе выдаваць шэнгенскія візы беларусам і іншым грамадзянам трэціх краін, Балгарыя — з 1 красавіка. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на амбасады гэтых краін у Мінску.

У амбасадзе Румыніі ўдакладнілі, што будуць выдаваць шэнгенскія візы "на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду". Пры гэтым ёсць умова, кажуць дыпламаты: "Аднак, як правіла, заяўнік на візу павінен будзе звяртацца па візу ў тую дзяржаву, якая з'яўляецца асноўным пунктам прызначэння яго паездкі".

У амбасадзе Румыніі ўдакладнілі, што візы, выдадзеныя да 31 сакавіка 2024-га, будуць дзейнічаць толькі для ўезду ў Румынію, Балгарыю і Кіпр.

Балгарыя і Румынія сталі сябрамі ЕС у 2007 годзе і з таго часу чакаюць уваходу ў Шэнгенскую зону. 31 снежня 2023 года Савет ЕС зацвердзіў для гэтых краін "частковы Шэнген" для гэтых дзвюх краін: з 31 сакавіка памежны кантроль на марскіх і паветраных межах з Балгарыяй і Румыніяй скасоўваецца, а на сухапутных межах праверкі застануцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі