Нарвегія аднавіла выдачу віз для беларусаў
Нарвегія аднавіла выдачу візаў для беларусаў
Візавыя цэнтры VFS Global у Беларусі аднавілі прыём дакументаў на нарвежскія візы. На сайце МЗС Нарвегіі гаворыцца, што можна атрымаць як звычайны "шэнген", так і дазвол на знаходжанне для навучання ці працы.
Афіцыйна Нарвегія не абвяшчала пра аднаўленне выдачы беларусам шэнгенскіх віз. Аднак на сайце МЗС інфармацыя аб прыёме дакументаў у візавых цэнтрах VFS Global з'явілася ўжо даўно, заўважае officelife.media.
Ужо ў снежні-лютым быў адкрыты запіс на падачу дакументаў у Беларусі, хаця і гаварылася, што колькасць месцаў абмежаваная. На сайце МЗС Нарвеггі паведамляецца, што візу можна атрымаць нават тэрмінова пры неабходнасці — у выпадку хваробы або смерці сваякоў ці па іншых прычынах.
Аднак ёсць важны нюанс: заявы беларусаў з 2023 года апрацоўвае амбасада Нарвегіі ў Лондане. Таму падаваць дакументы ў МЗС Нарвегіі раяць не менш чым за месяц да даты меркаванага ўезду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.