Партугалія вырашыла не выдаваць гуманітарныя візы
Партугальскі "Шэнген"
Партугалія вырашыла не запускаць выдачу гуманітарных віз. Сацыял-дэмакратычная партыя (PSD) і Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр (CDS) памянялі сваю пазіцыю, так што законапраект пра гуманітарныя візы цяпер не збірае дастатковага галасоў у фінальным чытанні ў парламенце.
Новаўвядзенне дазваляла б людзям, якіх пераследуюць на радзіме, запытваць гуманітарную візу ў партугальскай амбасадзе ў любой краіне, і па прыездзе атрымліваць палітычны прытулак. На партугальскія гуманітарныя візы маглі б прэтэндаваць у тым ліку і ўцекачы з Беларусі.
Раней законапраект пра стварэнне гуманітарнай візы, які вылучыла партыя "Ліберальная ініцыятыва", прайшоў усе чытанні ў парламенце Партугаліі. Але пасля была створаная спецыяльная камісія па гэтай норме. А цяпер шэраг палітыкаў змянілі свае пазіцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.