У Чарнагорыі абмяркоўваюць увядзенне віз для беларусаў
Чарнагорыя, ілюстрацыйнае фота
Увядзенне віз для грамадзян Беларусі і Расіі абмяркоўваюць у Чарнагорыі. Такая мера павінна наблізіць правілы ўезду ў краіну да палітыкі Шэнгенскай зоны.
Візавы рэжым для беларусаў і расіян могуць увесці ўжо найбліжэйшым часам, як піша чарнагорская газета Dan са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе краіны.
Чарнагорыя з'яўляецца кандыдатам на далучэнне да Еўрасаюза. У сувязі з гэтым краіне неабходна правесці сур'ёзныя рэформы ў сферы візавай палітыкі, у тым ліку гарманізацыю з правіламі Шэнгенскай зоны. Еўрапейскія чыноўнікі гэтага патрабуюць, але канкрэтныя тэрміны не ўказваюць. Пад абмежавані ва ўездзе трапіцб грамадзяне краін, якім цяпер неабходныя візы, каб трапіць на тэрыторыю ЕС. Гэта не тольуі Беларусь і Расія, але і Кітай, Іран ды іншыя.
Цяпер нашыя суграмадзяне могуць перабываць у Чарнагорыі без візы цягам 30 дзён. Пры больш працяглым тэрміне неабходна афармляць візу ў амбасадзе ў Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.