Беларусу ў Чарнагорыі адмовілі ў палітычным прытулку

Чарнагорыя, ілюстрацыйнае фота

Чарнагорыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Улады Чарнагорыі адмовіліся даць палітычны прытулак беларускаму актывісту, заявіўшы, што "Беларусь — дэмакратычная краіна". Пра гэта піша тэлеграм-канал "Падгорыца News" са спасылкай на журналіста Любаміра Філіпавіча.

Вядома, што беларуса завуць Васілём, яго прозвішча не паведамляецца. У адмове, паводле звестак Любаміра Філіпавіча, чыноўнікі заявілі, што Беларусь "дазваляе ўсім уцекачам з Украіны доступ на беларускую тэрыторыю і дае ім абарону".

Таксама ў адмове пералічылі, колькі міжнародных канвенцый падпісала Беларусь. Пры гэтым чарнагорскія чыноўнікі прызналі, што "ў пэўнай ступені" ў Беларусі "ёсць парушэнні правоў чалавека".

Цяпер у краіне, паводле інфармацыі Філіповіча, пражывае каля 1000 беларусаў.

Як расказвала Еўрарадыё, нядаўна сербскі суд прыняў рашэнне пра экстрадыцыю беларускага палітуцекача Андрэя Гнёта. Сербскія суддзі мяркуюць, што на радзіме яму не пагражае палітычны пераслед, бо раней за палітычныя дзеянні пераследавалі не яго, а ягоных сяброў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі