Сацсеткі ў Беларусі не блакуюць, бо там могуць працаваць дзяржаўныя СМІ

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацсеткі, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі не блакуе ў Беларусі сацыяльныя сеткі, бо там могуць працаваць дзяржаўныя СМІ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў намеснік міністра Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго, дзяржСМІ праз сацсеткі маюць "выхад на досыць шырокую аўдыторыю", хаця і сутыкаюцца з пэўнымі абмежаваннямі.

Платформу VIDEOBEL, на якой сканцэнтраваная дзяржпрапаганда, чыноўнік назваў запасным варыянтам. Паводле яго, яна створаная на той выпадак, калі не будзе магчымасці працаваць на "замежных лічбавых платформах".

"Зразумела, што гэта не беларускі YouTube, але тым не менш гэта досыць змястоўная і цікавая OTT-платформа з беларускім кантэнтам, з беларускай праўдай, якая сёння запатрабаваная наведвальнікамі гэтага інтэрнэт-рэсурсу", — заявіў Кунцэвіч.

Між тым, Лукашэнка днямі прызнаўся, што гатовы адключыць Беларусь ад інтэрнэту ў выпадку палітычных пертурбацый, як ён загадваў гэта зрабіць у жніўні 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі