Работнікаў БелАЗа затрымліваюць за жарты пра чаравікі — праваабаронцы
Чаравікі, якія пачаў выпускаць БелАЗ
Масавы хапун прайшоў на БелАЗе. Ён звязаны з новымі кітайскімі чаравікамі, якія пачалі выпускаць на жодзінскім прадпрыемстве, паведамляюць праваабаронцы.
Сцвярджаецца, што нехта з супрацоўнікаў завода стварыў чат, у якім пачаў высмейваць абутак. Пасля гэтага на БелАЗе пачаліся затрыманні.
Як паведамлялася раней, новыя белазаўскія чаравікі вельмі падобныя да славутых чаравікаў маркі CAT, якія выпускае кампанія Caterpillar. Каштуе белазаўскі абутак крыху больш за 120 рублёў (менш за 40 долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.