Баскетбольным клубам "Мінск" зацікавілася падатковая
Баскетбол
У баскетбольны клуб "Мінск" прыйшла праверка з падатковых органаў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Спорт Беларусі" са спасылкай на дырэктара каманды Пятра Івашкова.
"Выяўленыя парушэнні — яны даўнішнія. З некаторымі мы згодныя, на некаторыя пішам пярэчанне, каб зразумець, дзе мы не мелі рацыі", — заявіў дырэктар клуба. Паводле яго адміністрацыя "Мінска" знаходзіцца "пастаянна на сувязі з падатковай, Мінспорту ды іншымі зацікаўленымі органамі".
Івашкоў дадаў, што падчас праверкі замарожаныя спонсарскія грошы на рахунку клуба. "Прафесійным гульцам будзе цяжка захаваць свой энтузіязм", — пракаментаваў ён.
У мінулым сезоне "Мінск" правальна выступіў у Лізе ВТБ — прайграў 39 матчаў з 40. Пасля гэтага клуб вырашыў пакінуць лігу. Генсакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна патлумачыла рашэнне адсутнасцю грошай у клуба.
24 лістапада "Мінск" другі год не змог заваяваць Кубак Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.