Хакеісты мінскага "Дынама" ўсухую прайгралі "Адміралу"

Матч "Дынама-Мінск" — "Адмірал"

Матч "Дынама-Мінск" — "Адмірал" / ХК "Дынама-Мінск"

4 снежня ва Уладзівастоку хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з мясцовым "Адміралам" у рамках чэмпіянату КХЛ.

Гульня скончылася перамогай гаспадароў — 4:0 (1:0, 2:0, 1:0).

"Зубры" застаюцца на сёмым радку Заходняй канферэнцыі, маючы 36 балаў. "Адмірал", які набраў 37 ачкоў, умацоўваецца на шостай пазіцыі Усходняй канферэнцыі.

Перад гэтым дынамаўцы ў выязным матчы перамаглі "Сібір" (5:4)

Наступны паядынак мінская каманда правядзе 6 снежня ў Хабараўску з тамтэйшым "Амурам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі