Прызначаны новы міністр культуры Беларусі

Руслан Чарнецкі

Руслан Чарнецкі / kartina.tv

Прызначаны новы міністр культуры Беларусі. Ім стаў артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Руслан Чарнецкі. Яму 43 гады.

У 2020-м Чарнецкі падтрымаў рэжым Лукашэнкі. Артыстаў, якія пасля тых падзей звольніліся і з'ехалі за мяжу, ён назваў "здраднікамі".

Руслан Чарнецкі — заслужаны артыст РБ, займаецца і прапагандай на тэлебачанні. Пасля прызначэння ён сказаў, што са сцэны сыходзіць не збіраецца.

З лістапада 2020-га міністрам культуры быў Анатоль Маркевіч. Ён спрычыніўся да рэпрэсій у сферы культуры — іншадумцаў пазвальнялі (а гэта сотні людзей). Культурная супольнасць Беларусі "ачысцілася ад дэструктыўных элементаў", гаварыў нядаўна Маркевіч.

Прызначаны новы міністр культуры Беларусі
Руслан Чарнецкі (справа) ў Аляксандра Лукашэнкі, 2 снежня 2024 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі