За "палітыку" з установаў культуры звольнілі больш за 300 чалавек

За "палітыку" з установаў культуры звольнілі больш за 300 чалавек

Больш за 300 чалавек звольнілі з установаў культуры за "палітыку". Такую лічбу назваў кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч.

"Не схаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўнікам, работнікам, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недазваляльна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт. Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным", — цытуе "СБ. Беларусь сегодня" словы міністра культуры.

Адным з самых гучных звальненняў апошняга часу, пра якое расказвала Еўрарадыё, было звальненне Алены Ляшковіч — дырэктаркі літаратурнага музея Янкі Купалы. Яе звольнілі за адмову звальняць супрацоўнікаў па "палітычных" прычынах.

Пры гэтым чыноўнік прызнаў, што ўвогуле работнікаў ва ўстановах культуры ў краіне недастаткова: па краіне забяспечанасць кадрамі складае толькі 96%. Самы нізкі паказчык (93:) — на Гродзеншчыне.
 
Маркевіч заявіў, што пасля абавязковай адпрацоўкі ў культуры застаюцца працаваць толькі 50%, а 36% зусім пакідаюць гэтую сферу.

Заробкі ў сферы культуры (а гэта музейныя работнікі, бібліятэкары і г.д.) — адны з самых нізкіх па краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі