Сёлета прадпрыемствы звольнілі на 37 тысяч чалавек больш, чым узялі на працу
Рабочы, ілюстрацыйнае фота
За першае паўгоддзе 2024-га беларускія прадпрыемствы звольнілі на 37,3 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу. Пра гэта сведчыць інфармацыя Белстата.
У статыстыку не ўваходзяць мікра- і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.
За студзень-чэрвень на працу прынялі 279,86 тысячы чалавек — на 1% больш, чым год таму. А звольнілі прадпрыемствы за гэты ж перыяд 317,18 тысячы чалавек — на 2% менш, чым летась.
За паўгода працаўладкаванні пераважалі над звальненнямі ў горназдабыўной прамысловасці (+381), паслугах па часовым пражыванні і харчаванні (+1453), інфармацыі і сувязі (+74).
Звальненні пераважалі над прыёмам на працу ў такіх сферах, як ахова здароўя (-5425), адукацыя (-9367), дзяржкіраванне (-531), транспарт і лагістыка (-3157), гандаль і рамонт аўтамабіляў, матацыклаў (-7752), будаўніцтва (-1150), апрацоўчая прамысловасць (-3786), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (-1863).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.